Справа ксяндза Юозаса Булькі, якую вяла пракуратура Ігналінскага раёну Літвы, не закрытая. Пра гэта гродзенскаму журналісту Анджэю Пачобуту паведаміў пракурор Ігналінскага раёну Альфрэдас Баціс.

Ці зачынена ўжо крымінальная справа супраць Ёзаса Булькі ў сувязі з ягонай смерцю?

Альфрэдас Баціс: Мы маем інфармацыю аб ягонай смерці, але каб зачыніць справу мы мусім мець афіцыйны дакумент — копію пасведчання аб ягонай смерці. Для атрымання такога дакумента мы звернемся да беларускага боку. Цяпер рыхтуецца афіцыйны зварот.

Раней беларускі бок не хацеў з вамі супрацоўнічаць па справе Булькі.

А.Б.: Так, мы звярталіся да іх, але яны цвердзілі, што нашыя просьбы супярэчаць іх унутранаму заканадаўству. Літоўская пракуратура выдала еўрапейскі ордэр на ягонае затрыманне, а рашэнне аб ягоным заключэнні пад стражу прымаў суд. Калі б ён з’явіўся ў якой-небудзь краіне Еўразвязу, напрыклад у Польшчы, яго адразу б арыштавалі. Але ён знаходзіўся ўвесь час у Беларусі і без супрацоўніцтва з беларускім бокам мы нічога не маглі зрабіць.

Можа і цяпер Беларусь не захоча з вамі супрацоўнічаць?

А.Б.: Я маю надзею, што цяпер ніякіх перашкод не будзе. Мы ж не просім нешта расследаваць. Спадзяюся мы хутка атрымаем копію узгаданага дакумента. Тады справа будзе зачынена.

Гутарыў Анджэй Пачобут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0