Абаронца футбольнага клуба «Нафтан» і зборнай Беларусі Дзмітры Верхаўцоў падпісаў кантракт з віцэ-чэмпіёнам Латвіі клубам «Вентспілс».

Кантракт з 23-гадовым футбалістам быў заключаны ў чацвер паводле схемы 2+1, паведамляе Прессбол.

***

«Вентспілс» заснаваны ў 1997 г. шляхам зліцця клубаў «Вента» і «Нафта». Трохразовы чэмпіён Латвіі (2006, 2007, 2008), у сезоне-2009 заняў 2-е месца.

Чэмпіянат у нашых паўночна-заходніх суседзяў праводзіцца таксама, як і ў Беларусі, паводле сістэмы вясна – восень.

Менавіта «Вентспілс» выбіў летам 2009 года з 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ (1:0, 1:2).

Нагадаем, што Верхаўцоў пры канцы снежня ездзіў на прагляд у шатландскі «Сэлтык», але з гэтага нічога не атрымалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?