На сцэне сталічнага клуба «Рэактар» 3 лютага адбудзецца вялікі сольны канцэрт монстраў айчыннага рытм‑энд‑блюзу гурта «Крама».

Паводле словаў франтмэна гурта Ігара Варашкевіча, трэк‑ліст канцэрту складзецца з хітоў і адной новай песні. Апроч таго, тэлеканал СТВ прапанаваў «Краме» зняць выступ у «Рэактары» на відэа, пасля чаго павінен з’явіцца канцэртны альбом гурта:

«Я спадзяюся, што ўсё будзе добра, таму што ў нас заўсёды ўзнікаюць праблемы са здымкай канцэртаў, пачынаючы з 1996‑га года, пра што я неаднаразова казаў.Аўдыётрэк да «рэактарскага» канцэрту ў нас цалкам падрыхтаваны. Хочацца верыць, што гэты канцэрт СТВ здыме, бо прэцэдэнт быў — канцэрт «Нейра Дзюбеля». У будучым мы выпусцім відэа‑дыск», сказаў Варашкевіч.

У жніўні Варашкевіч збіраецца адсвяткаваць свой 50‑гадовы юбілей, таму, з гэтай нагоды, на думку музыкі, «Крама» павінна парадаваць сваіх фэнаў новым альбомам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?