Мінсельгасхарч бароніцца ад замежнай гародніны
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня прапануе ўвесьці сэзонныя мытныя пошліны на ўвоз у краіну некаторых відаў гародніны. Падрыхтаваны праект адпаведнай пастановы.
Прапануецца ўвесьці пошліны на імпартную рэпчатую цыбулю, моркву, сталовыя буракі і белакачановую капусту. У Мінсельгасхарчы патлумачылі, што сэзонныя пошліны ўводзяцца з 2003 г., каб абараніць айчыннага вытворцу. У той ж час не плянуецца абкладаць пошлінай завозную бульбу.
Летась сэзонныя ўвозныя пошліны дзейнічалі з 1 верасьня. Стаўка пошліны на рэпчатую цыбулю была ўсталявана ў памеры 100% мытнага кошту тавару, на бульбу – 50%, моркву і буракі – 60%, белакачановую капусту – 35%.