Судовае паседжаньне ў Кастрычніцкім раёне абласнога цэнтра па разглядзе працоўнай скаргі на незаконныя дзеяньні адміністрацыі Завода штучнага валакна ў адносінах да работнікаў прадпрыемства, актывістаў незалежнага прафсаюза Ўладзімера Тузава і Галіны Драздовай завяршылася рашэньнем на карысьць рабочых. Справа па розных інстанцыях марудзілася ад вясны, калі адміністрацыя завода скарысталася сканчэньнем тэрміну іхных кантрактаў і звольніла працаўнікоў, але не сьпяшалася выплаціць належныя ім грошы. Суд прызнаў факт нясвоечасовага разьліку са звольненымі і, адпаведна, пратэрмінаванай выдачы ім працоўных кніжак. Юрыдычнай службе незалежнага прафсаюза (гаворка вядзецца пра РЭП) удалося з копіямі дакумэнтаў у рукох і праз выклік у суд сьведкаў давесьці суду, што адміністрацыя парушыла артыкулы працоўнага заканадаўства ў дачыненьні да звольненых работнікаў.

Такім чынам, пакрыўджаным людзям будзе выплачаная кампэнсацыя за вымушаныя прагулы, пакуль яны з-за адсутнасьці працоўных кніжак ня мелі магчымасьці ўладкавацца на іншую працу, а таксама й за кожны дзень затрымкі выплаты заробку. Да таго ж суд вынес на адрас адміністрацыі прадпрыемства прыватнае вызначэньне, у якім запатрабаваў ад канцэрну «Белнафтахім» прыняцьця адпаведных мераў да канкрэтных супрацоўнікаў, якім дапусьцілі парушэньне закона.

belngo.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0