Вызначыліся супернікі мужчынскай нацыянальнай дружыны ў адборачным турніры да гандбольнага чэмпіянату Эўропы – 2008.

У фінальным розыгрышы возьме ўдзел 16 каманд. Сем зь іх трапілі туды аўтаматычна: Нарвэгія (арганізатар першынства) і шэсьць зборных, што занялі 1-6 месцы на мінулым першынстве кантынэнту: Францыя (чэмпіён), Гішпанія, Данія, Харватыя, Нямеччына, Расея.

У плэй-оф без папярэдняга адбору трапілі зборныя Славеніі, Ісляндыі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Вугоршчыны.

Рэшта зборных разьбітая на сем груп: у пяці зь іх чатыры каманды, у двух – па тры.

Зборная Беларусі трапіла ў групу «А» разам са зборным Славакіі, Кіпру, Малдовы. Гульні пройдуць 3 і 7, 10 і 14, 17 і 21 студзеня.

Каб выйсьці ў плэй-оф, трэба заняць месца не ніжэй за другое. Матчы плэй-оф, дзе вызначацца ўсе ўдзельнікі чэмпіянату кантынэнту, пройдуць 9 (10) і 16 917) чэрвеня 2007 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0