Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20—22 студзеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі захаваецца халоднае надвор’е. У начныя гадзіны на паўночным усходзе пры праясненнях тэмпература паветра панізіцца да мінус 25—26°C.

У бліжэйшыя суткі, 20 студзеня, па краіне будзе воблачна з праясненнямі. Па паўднёвым захадзе невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 6—11 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 13—19°C,

на паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 25°C, днём мінус 11—17°C,

у крайніх паўднёва‑заходніх раёнах на працягу сутак мінус 8—10°C.

У Мінску 20 студзеня воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 16—18°С, днём мінус 13—15°С.

У наступныя двое сутак — 21—22 студзеня — па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 21 студзеня ў паўднёва‑заходніх раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 6—11 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 13—19°С, па паўночна‑ўсходняй палове пры праясненнях да мінус 23—25°С, днём мінус 11—18°С.

22 студзеня пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 14—20°С, па паўночна‑ўсходняй палове да мінус 23—25°С, днём мінус 12—19°С.

У Мінску 21 студзеня без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 16—18°С, днём мінус 12—14°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?