Усяго патроху99

«Людзі кажуць, што гэта міліцыя, але ў доме размешчана МУС»

Міністэрства ўнутраных спраў абвесціла конкурс на найлепшы тэкст для гімна МУС. Газета «Міліцэйскі веснік» прапанавала на суд чытачоў тры варыянты, адзін з якіх — па-беларуску.

Міністэрства ўнутраных спраў абвесціла конкурс на найлепшы тэкст для гімна МУС. Газета «Міліцэйскі веснік» прапанавала на суд чытачоў тры варыянты, адзін з якіх — па-беларуску.

«Шмат слаўных традыцый, шмат прыкметных падзей у гісторыі, шмат яркіх атрыбутаў ёсць у нашай міліцыі. Не хапае, мабыць, аднаго, але вельмі важнага — свайго гімна», — цытуе сайт Міністэрства ўнутраных спраў ведамасную газету «Міліцэйскі веснік». Міністэрства абвесціла конкурс на лепшы тэкст для гімна МУС. «МВ» размясціў у адным з нумароў тры варыянты тэкстаў, адзін з якіх — па-беларуску. Газета прапануе далучацца сваіх чытачоў, свае тэксты можна дасылаць на адрас рэдакцыі: 220036, г. Мінск, вул. К. Лібкнехта, 57, з пазнакай «Выбар Гімна МУС».

Песня супрацоўнікаў беларускага МУС

Ёсць будынак у цэнтры сталіцы,

Бачыў кожны яго беларус.

Людзі кажуць, што гэта міліцыя,

Але ў доме размешчана МУС.

Прыпеў:

Па краіне ўсёй да раёна

Дзень і ноч супрацоўнікі МУС

Заступаюць на варту Закона,

Адхіляюць людзей ад спакус.

Па Статуту для нас неабходнасць

Грамадзянам, Радзіме служыць.

Мужнасць трэба і гонар, і годнасць,

Працаваць каб пачэсна і жыць.

МУС спрыяе ўсіх службаў адзінству,

Што на варце Закона і праў.

Гэта цэнтр барацьбы са злачынствам —

Міністэрства ўнутраных спраў.

Прыпеў.

Жыхары ў краіне засведчаць

Крымінальнага вышуку плён.

Паставы, участковы ці следчы —

Кожны свой праслаўляе раён.

Прыпеў.

***

З астатнімі варыянтамі можна азнаёміцца тут.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»7

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі5

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

У Стамбул прыляцеў урадавы самалёт з Масквы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»7

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць