19 студзеня на многіх вадаёмах Беларусі адбываюцца акунанні ў палонку, прымеркаваныя да праваслаўнага свята Вадохрышча.

На вадасховішчы Дразды палонку асвяціў перад купаннем пратадыякан Максім Логвінаў. Прачытаўшы малітву, святар першым ступіў да іярдані і смела акунуўся, за ім пайшлі іншыя.

«Вадохрышча — вялікае свята, яно яшчэ называецца Богаяўленне, — паведаміў бацюшка. — Спачатку гэта было адно свята з Нараджэннем Хрыстовым: хрысціяне святкавалі тое, што Бог явіўся гэтаму свету. Той, хто быў чужы, стаў цяпер адным з нас, прыйшоў у гэты свет, каб быць з намі. Як пра гэта кажа Іаан Багаслоў: «слова, якім увесь свет пачаў быць, стала целам, жыло з намі поўнае божай ласкі і ісціны». Менавіта гэта мы святкуем».

Паводле слоў святара, менавіта ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста людзі таксама акунаюцца ў вадаёмы, бяруць гэтую ваду, «праз якую Бог нам меў ласку падаць жыццё».

«Вядома, у нас у Беларусі ёсць святыя месцы, цудатворныя вадаёмы, — патлумачыў айцец Максім, — куды набожныя хрысціяне імкнуцца, каб акунуцца. Насамрэч, сёння гэта не так ужо і важна, т

аму што на Вадохрышча ўся вада ў любым вадаёме святая.

Таму што праз вадаём Гасподзь нам дае вылечванне і ачышчэнне. Нават вада з‑пад крана, набраная гэтымі днямі, валодае гаючымі ўласцівасцямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?