Грамадства1919

МТС узначаліў палкоўнік з КДБ

Уладзімір Козыр прызначаны на пасаду гендырэктара беларускай МТС. Пра гэта паведаміла прэс-служба мабільнага аператара. Уладзіміра Козыра зацвердзілі агульным сходам удзельнікаў СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы».

Уладзімір Козыр. Фота: МТС

«Уладзімір Козыр мае вялікі досвед, высокую кваліфікацыю і навыкі, якія дазваляюць паспяхова рэалізоўваць стратэгічныя задачы і праекты. Доўгі час працаваў па напрамках эканомікі і сувязі. Да прыходу ў МТС займаў кіроўныя пасады ў сілавых органах.

Уладзімір Козыр нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Савічы Калінкавіцкага раёна. У 1993 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі механічны інстытут, у 2019 — Акадэмію кіравання.

20 ліпеня 2020 года Уладзімір Козыр быў прызначаны начальнікам упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Да гэтага ён узначальваў аператыўна-пошукавае ўпраўленне КДБ.

На мінулым тыдні пасаду гендырэктара МТС пакінуў Уладзіслаў Андрэйчанка — сын былога старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, што кіраваў кампаніяй з 2021 года.

Каментары19

  • Чэкістам на заметку
    17.04.2024
    Адзін 75-гадовы палкоўнік КДБ ужо збірае грошы на лячэнне анкалогіі. Чэкіста хацелі адправіць на лячэнне ў Германію, але тая адмовілася прымаць яго.
    Яму двойчы рабілі аперацыю ў Бараўлянах, але праблема не вырашылася.

    «Далейшае жыццёва неабходнае лячэнне першапачаткова было рэкамендавана ў Германіі, аднак адтуль прыйшла адмова. Гэта зразумела — мы пад санкцыямі з усіх бакоў», — наракае чэкіст.
    https://m.nashaniva.com/332448/
  • даведка
    17.04.2024
    Как я сразу и предсказывал, МТС (Беларусь) возглавил генерал КГБ. )))
  • Памёр 43-гадовы шукальнік каментатараў
    17.04.2024
    Следим и репрессируем, Памёр 43-гадовы падпалкоўнік упраўлення ГУУБ МУС па Берасцейскай вобласці, якое спецыялізуецца на пошуку беларусаў, што пакідаюць у сеціве каментары пра сілавікоў. https://nashaniva.com/338095

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў11

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →