У студзені мой братка будзе атрымліваць газету «Наша Ніва» штотыднёва. Спраўдзіцца яшчэ адно ягонае жаданне. Дарэчы, ваша газета адзіная, якую ён чытае. Я нарадзілася і жыла ў вёсцы 13 гадоў. Мой брат — на чатыры гады менш. Нам гэтага хапіла, каб зусім не зблудзіць у рознакаляровым і рознапачуццёвым жыцці. На пачатку снежня была ў роднай вёсачцы. Там так пуста зараз.

Я з вамі пазнаёмілася ў 2005‑м. Адзіны нумар, што трапіў да мяне ў той час, не крануў. Таму што была зусім цёмная. Потым былі людзі, размовы, адкрыццё свету не толькі з тых бакоў, якія на паверхні.

Яшчэ ў дзяцінстве, з незразумелай мне прычыны, цяжка і непрыемна было чытаць некаторых аўтараў. Як аказалася, яны пісалі няпраўду. А Чалавекам сябе адчуваеш толькі калі жывеш у сапраўдным свеце, у свеце без падману. Мяне ратуе прыроднае пачуццё сапраўднага, пачуццё, якое дадзена ад нараджэння.

Што казаць, і ў вас бывае ўсяляк. Але гэтага «ўсяляк» няшмат.

…Мая кульгавая беларуская родная мова. Прабачце, якая пакуль ёсць. Трэба з чагосьці пачынаць.

Я нарадзілася і жыла ў вёсцы 13 гадоў. Мой брат — на чатыры гады менш. Нам гэтага хапіла, каб зусім не зблудзіць у рознакаляровым і рознапачуццёвым жыцці.

На пачатку снежня была ў роднай вёсачцы. Там так пуста зараз. Была вёска, стала вёсачка. Параз’яз¬джаліся, паспіваліся, папаміралі. Калгас на апошнім уздыху. На полі ў пачатку зімы шмат нязвезенай саломы. Хоць бы людзі пакралі, дык для справы пайшло б. А так гніе праца…

Ад прыпынку аўтобуса да бабульчынага дома каля двух кіламетраў. Ішла ў сем гадзін вечара, усё вуліцай — і толькі адзін сабака на мяне забрахаў. Сумна.

Бацька п’е. Стаў падобны да лесавіка. Не стрымаўся, калі не стала працы. І маці яго не стрымала. Кінула яго і з намі, дзецьмі, падалася ў горад.

Горад сапраўды псуе. Больш спакусы. Але ж наша вясковая моладзь п’е не менш, чым тыя, што швэндалі пад балконамі кватэры на першым паверсе, дзе мы жылі першым часам. Толькі ў горадзе бананамі закусвалі ды чыпсамі, а на вёсцы — салам з хлебам. Якраз пад акном таго пакойчыка, дзе я жыла, чуліся п’яныя размовы, а ўранні валяліся лушпінні ад бананаў.

Я па‑за межамі ўсялякіх арганізацый. Калі вучыліся ў школе, ад няма чаго рабіць запісалася ў БРСМ, а калі мой членскі білет трапіў у пральную машыну, узрадавалася. На душы стала лягчэй. Бо, каб рабіць добрыя справы, не абавязкова ўступаць у саюзы.

Мае першыя крокі да самасвядомасці — Караткевіч.

Потым людзі, мой дзядуля, ваша газета. У гэтым годзе пазнаёмілася з часопісам «Дзеяслоў». Вывучаю гісторыю Беларусі. Сябра з Гродна дасылае дакументы і факты, кажа: «Хопіць есці чыесьці інтэрпрэтацыі». Прыйшоў час складаць свой светапогляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?