Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі днямі ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў.

У начныя гадзіны на паўночным усходзе краіны тэмпература паветра панізіцца да мінус 25—26°C.

З 23 студзеня начныя маразы ўзмоцняцца.

21 студзеня па краіне пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12—19°C, па паўночным усходзе мінус 20—25°C, днём мінус 10—17°C.

У Мінску 21 студзеня пераменная воблачнасць. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 17—19°С, днём мінус 13—15°С.

У наступныя двое сутак, 22 і 23 студзеня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра: 22 студзеня ноччу мінус 15—21°С, па паўночна‑ўсходняй палове да мінус 22—26°С, днём мінус 13—19°С;

23 студзеня ноччу мінус 18—25°С, месцамі да мінус 26—28°С, днём мінус 14—21°С.

У Мінску 22 студзеня пераменная воблачнасць. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 19—21°С, днём мінус 15—17°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?