«Падставаў для выдачы Літве генерала Усхопчыка няма», — заявіў 20 студзеня журналістам генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Ён падкрэсліў, што згодны з нядаўнім выказваннем прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ, што яе краіна не мае права патрабаваць выдачы Уладзіміра Усхопчыка, бо паміж дзяржавамі няма адпаведнай дамовы.

Генерал Усхопчык узначальваў Віленскі гарнізон падчас падзей 13 студзеня 1991 года. Тады падчас штурму тэлевежы загінула 14 літоўцаў. Усхопчык абвінавачваецца ў тых злачынствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?