Свет33

Хто той смелы мужчына, які пластмасавай стойкай спыніў масавага забойцу ў Сіднэі? І вось як ён дзейнічаў

Неадэкватнага чалавека з нажом, які забіў шэсць чалавек у гандлёвым цэнтры Сіднэя, спыніў француз Дам'ен Геро. Аўстралія, каб аддзячыць яму, надала яму грамадзянства. Вось што вядома пра Геро і як ён апісвае сітуацыю.

Дэміен Геро Демиен Геро Damien Guerot
Дам'ен Геро. Скрын з відэа: YouTube

Як паведамлялася, 13 красавіка невядомы мужчына напаў з нажом на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра, размешчанага непадалёк ад пляжа Бондзі ў аўстралійскім Сіднэі. Пазней з'явіліся кадры, як невядомы мужчына з металічнай пластыкаваю стойкаю ў руках перагарадзіў шлях злачынцу на эскалатары гандлёвага цэнтра.

Некаторыя СМІ паспелі, не без прапагандысцкіх мэтаў, назваць яго рускім ці ўкраінцам. Пазней высветлілася, што гэты смелы чалавек — француз Дам'ен Геро (Damien Guerot). Як мужчына расказаў журналістам, у момант падзей ён разам з калегам па працы і сябрам Сіляс Дэспро (Silas Despreaux) кіраваўся ў спартзалу, размешчаную ў гандлёвым цэнтры Westfield.

У нейкі момант яны ўбачылі злачынцу Джоэла Каўчы (Joel Cauchi), які бег да іх, і вырашылі паспрабаваць яго спыніць. Геро схапіў стойку агароджы і загарадзіў Каўчы дарогу. Той сумеўся і здаў назад.

«У яго былі пустыя вочы, адсутны погляд», — сказаў француз пра злачынцу. Дам'ен і Сіляс паспрабавалі кінуць у забойцу металічную тумбу, але не папалі. Тады француз схапіў крэсла кінуўся за Каўчы на ніжні паверх. Там злачынцу і застрэліла супрацоўніца паліцыі.

Як паведамлялася, у выніку нападу загінула 6 чалавек і 12 было паранена. Пазней стала вядома, што нападнік быў псіхічна хворы.

Дам'ену Геро 31 год. У Аўстраліі ён знаходзіўся па працоўнай візе, тэрмін дзеяння якой сканчаецца ў ліпені.

Гераічны ўчынак мужчыны быў ацэнены ўладамі Аўстраліі. У пятніцу, 19 красавіка, француз паведаміў, што ў выключным парадку атрымаў грамадзянства краіны.

«У мяне сканчалася віза, я вельмі рады атрымаць аўстралійскае грамадзянства. Але гэта крыху дзіўнае пачуццё, таму што, нягледзячы ні на што, у многіх людзей гора. Таму шчасця не адчуваеш»,

— сказаў француз падчас шоу C l'hebdo на канале France 5.

Каментары3

  • Цім
    22.04.2024
    Шкада, што мяне там не было. За пашпарт Аўстраліі я таго злачынца замясіў бы табурэткай раней, чым яго застрэлілі паліцыянты :)
  • жэўжык
    22.04.2024
    Вось вам і так званыя "мяккацелыя" ды "баязлівыя" еўрапейцы, якія нібыта пад уплывам LGBT страцілі здольнасць бараніць сябе ад магчымага нападу Расеі.
  • Марсель
    24.04.2024
    [Рэд. выдалена]

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

Усе навіны →
Усе навіны

Панядзелак стаў самым гарачым днём у гісторыі назіранняў

«Востраў чысціні» канчаткова ліквідуецца1

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў12

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

Галоўнае
Усе навіны →