Сёння адбылося паседжанне Навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры, на якім абмяркоўваўся лёс гарадзенскага будынка – унікальнага для Беларусі помніка мадэрну.

Як паведаміў «НН» начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Ігар Чарняўскі, на паседжанні было вырашана працягнуць распрацоўку праектнай дакументацыі па будынку.

Гісторыя з будынкам, размешчаным у Гродне па адрасе Сацыялістычная 44, атрымала шырокі розгалас пасля публікацый на шэрагу гарадзенскіх інтэрнэт-рэсурсаў. Менавіта пасля гэтых публікацый у Гродне сабралася адмысловая камісія па абмеркаванні некалькіх праектаў рэстаўрацыі. У выніку яе працы было вырашана перадаць справу на разгляд Навукова-метадычнай рады пры Мінкульце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?