У ноч на 23 студзеня (субота) пераважна па ўсходняй палове краіны, а ў ноч на 24 студзеня (нядзелю) на большай частцы тэрыторыі тэмпература паветра панізіцца да мінус 25—28°С, 24 студзеня месцамі да мінус 30°С.

22 студзеня па краіне пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 14—20°C, па паўночным усходзе да мінус 24°C, днём мінус 12—18°C.

У Мінску 22 студзеня пераменная воблачнасць. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 18—20°С, днём мінус 14—16°С.

У наступныя двое сутак, 23 і 24 студзеня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. 23 студзеня на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 18—25°С, пераважна па ўсходняй палове да мінус 26—28°С, днём мінус 14—21°С. 24 студзеня на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 20—27°С, месцамі да мінус 28—30°С, днём мінус 16—23°С.

У Мінску 23 студзеня пераменная воблачнасць. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 21—23°С, днём мінус 16—18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?