Беларусь не ўвайшла ў лік 54 краінаў, дзе прадстаўніцтвы Еўракамісіі будуць пераўтвораныя ў амбасады з пашыранымі паўнамоцтвамі. Сярод еўрапейскіх краінаў абраныя Грузія, Украіна, Малдова, Македонія, Сербія, Нарвегія, Швейцарыя і Арменія. Больш за ўсё амбасадаў будзе створана ў Афрыцы.

Новыя амбасады атрымаюць права каардынаваць дзейнасць амбасадаў краін-сяброў Еўрасаюза і выступаць з заявамі ад імя ЕС.

Усяго ж прадстаўніцтвы Еўрасаюза дзейнічаюць у 136 краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?