Як паведамлялася раней, з 1 студзеня 2010 года, з уваходжаннем у сілу Асаблівай часткі Падатковага кодэкса,

утрая — з 60 да 180 еўра — узрос кошт віз, якія адкрываюцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» грамадзянам з краін, дзе ёсць беларускае консульства. З 60 да 90 еўра ўзрос кошт віз для грамадзян з дзяржаў, дзе беларускага консульства няма.

Прадстаўнікі турбізнесу рэзка адрэагавалі на новаўвядзенне, заявіўшы, што падаражанне віз у аэрапорце пазбаўляе іх магчымасці працаваць з заходнім рынкам.

«Я думаю, што гэта недарэчна.

Можа быць, наша памылка, з нашага боку мы штосьці дзесьці недагледзелі,

— сказаў Качан. — Думаю, будзе прынята адпаведная пастанова, і ўсё гэта будзе вернута на свае месцы. Ужо прапрацоўваем гэтае пытанне. Не тое каб шукаем вінаватых, а проста ўстараняем, спрашчаем».

Пры гэтым міністр адзначыў, што ў асноўным турысты прыязджаюць у Беларусь з краін-суседзяў, карыстаючыся пераважна наземным транспартам. «Гэта [павышэнне кошту віз у аэрапорце] не адаб’ецца моцна. Можа быць, страцім на нейкі час частку турыстаў», — сказаў Качан.Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?