Арганізацыі дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый у гэтым годзе пачнуць будаўніцтва пад’язных дарог да будучай АЭС.

«У ліку асноўных задач 2010 года — пачатак работ па будаўніцтве пад’язных дарог да будучай АЭС, а таксама аўтадарожнага абходу Белавежскай пушчы, — адзначылі ў дэпартаменце. — Акрамя таго, плануецца будаўніцтва і рэканструкцыя ўчасткаў рэспубліканскіх дарог працягласцю больш за 40 км». «Белаўтадар» таксама рыхтуе дакументы для падпісання з Сусветным банкам крэдытнага пагаднення, згодна з якім плануецца правесці рэканструкцыю ўчастка дарогі Мінск — Гомель

Усе гэтыя пытанні, а таксама вынікі работы прадпрыемстваў дарожнай гаспадаркі ў 2009 годзе будуць абмеркаваны 23 студзеня ў Баранавічах у час выязнога пашыранага пасяджэння калегіі дэпартамента «Белаўтадар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?