23 студзеня (субота) у межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які сёлета праводзіцца з 18 па 25 студзеня, у мінскай архікатэдры адбудзецца экуменічная малітоўная сустрэча,

якая распачнецца цэлебрацыяй святой Імшы ў 18.30. Пасля літургіі, у 19.30, адбудзецца экуменічнае набажэнства.

Сёлетні Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў праходзіць пад дэвізам «Вы з’яўляецеся сведкамі Уваскрослага Хрыста» (пар. Лк 24, 48).

Прыняць удзел у набажэнстве запрошаны Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Апостальскі Візітарар для грэка‑католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, кіраўнік Самастойнай Евангелічна‑Лютэранскай Царквы біскуп Уладзімір Меерсан, старшыня Саюза евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у РБ сп. Мікалай Сінкавец, старшыня Праўлення Біблейскага таварыства ў РБ Герман Родаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?