У Маскве на 71-м годзе жыцця, у ноч на 24 студзеня памёр класік дзіцячага кіно, кінарэжысёр Леанід Нячаеў.
Леанід Аляксеевіч Нячаеў нарадзіўся 3 траўня 1939 г. у Маскве. Тамсама скончыў ВГІК. Але ягоная кар'ера самым цесным чынам звязана з Беларуссю.
Тут ён дэбютаваў у 1974 г. знятай на «Беларусьфільме» карцінай «Прыгоды ў горадзе, якога няма».
Сусветную славу прынеслі «Прыгоды Бураціна» (1975) і казка «Пра Чырвоны Каптурок» (1976) – яны сталі класікай дзіцячага кіно.
Леанід Нячаеў зняў таксама «Казку пра Зорнага хлопчыка», «Рудога, шчырага, закаханага», «Пітэра Пэна», фільм «Не пакідай»,
усяго пад два дзясяткі добрых дзіцячых казак - з іх 13 на «Беларусьфільме».
Яго не надта пазнавалі на вуліцах, і напэўна, не бралі аўтографы, але яго казкі глядзелі, ведалі і любілі ўсе.
У красавіку 2009 года Леанід Нячаеў прывозіў у Мінск сваю новую казку - фільм «Дзюймовачка».
У тым красавіку НН пагутарыла з майстрам.