Венгерскі часопіс «Nagyvilág» свой снежаньскі нумар прысвяціў беларускай літаратуры.
Венгерскі часопіс «Nagyvilág» свой снежаньскі нумар прысвяціў беларускай літаратуры.
«Сцяна» Васіля Быкава, «Бляха» Андрэя Федарэнкі, «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» Ігара Бабкова, вершы Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна прэзентуюць айчынную літаратуру.
Ва ўступе да беларускага нумара перакладчык Паўфалві Лаёш напісаў, што ў савецкія часы пераклады беларускай літаратуры з’яўляліся «ў такіх выданнях, якія ў рэальнасці нават не траплялі ў свет літаратурнага кантактаў». Таму наша літаратура і не стала вядомай. На думку венгра, адно выключэнне, праўда, было. «Васіль Быкаў стаў вядомым пісьменнікам, галоўнай тэмай твораў якога была вайна. Ва ўсялякім разе Быкаў хаця б неяк тэрытарыяльна вызначыў краіну, хоць і не на культурнай мапе Еўропы, а на дарозе бітваў Берлін-Масква».
«У апошнія гады ў розных венгерскіх выданнях з’явіліся цікавыя беларускія матэрыялы.
Але гэта першая беларуская нізка, якая паказвае сучасную беларускую літаратуру з розных бакоў, каб нарэшце скончылася яе дваццацігадовая адсутнасць у Венгрыі»,
— падсумоўвае Паўфалві Лаёш.
Паглядзець поўны змест «Nagyvilág» можна тут.
Каментары