Як паведамілі аэрапорце Мінск‑1, нізкая тэмпература паветра не выклікала пагаршэння бачнасці, яна знаходзіцца ў межах нормы і не перашкаджае штатнай рабоце аэрапорта.
«Усе рэйсы, як рэгулярныя, так і чартэрныя, выконваюцца ў адпаведнасці з графікам, ніякіх адхіленняў няма», — адзначылі ў аэрапорце Мінск‑1.
Не адбіліся ўмовы надвор’я і на рабоце Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
«Усе палёты ажыццяўляюцца згодна з раскладам, працуем у звычайным рэжыме, затрымак пакуль няма», — паведамілі ў даведачнай службе аэрапорта.