Фота Бі-Бі-Сі.

Фота Бі-Бі-Сі.

У 2009 годзе з выкарыстаннем службовых сабак беларускімі пагранічнікамі быў затрыманы 201 парушальнік мяжы (прыкладна 80% ад усіх затрыманых), 223 парушальнікі пагранічнага рэжыму, 24 парушальнікі рэжыму мяжы.

Пра гэта паведамілі ў кіналагічным цэнтры органаў пагранічнай службы ў Смаргоні (Гродзенская вобласць).

З дапамогай сабак былі выяўлены 304 мытныя правапарушэнні. Кошт канфіскаванай кантрабанды і аўтамабіляў, на якіх яна перавозілася, перавысіў 4 млрд. 212 млн. рублёў (летась — больш за 897 млн.).

Службовыя сабакі знайшлі тры кілаграма наркотыкаў і чатыры адзінкі зброі (у 2008 годзе — 10 кг наркатычных рэчываў і тры адзінкі зброі).

З выкарыстаннем службовых сабак у пунктах пропуску ў 2009 годзе было праверана 10.729 чыгуначных саставаў і 249.005 аўтамашын. Летась — 14.108 і 323.390 адпаведна.

Кіналагічны цэнтр дзейнічае з 1995 года. За гэты час тут выгадавалі 814 шчанюкоў, з які 547 адправілі ў падраздзяленні мяжы.

У ліку перспектыўных кірункаў развіцця кіналагічнага цэнтра да 2015 года — працяг сумесна з Віцебскай дзяржаўнай акадэміяй ветэрынарнай медыцыны працы па вывядзенні новай пароднай групы службовых сабак (міксы) з палепшанымі рабочымі якасцямі. Плануецца таксама стварэнне навукова‑практычнай базы ў сферы племянной працы, фарміраванне племяннога ядра з высокімі генетычнымі прыкметамі, якое б валодала высокай працаздольнасцю і добрай імуннай сістэмай.

Зараз для спецыяльнай службы (пошук наркотыкаў і выбуховых рэчываў) беларускія пагранічнікі выкарыстоўваюць нямецкіх і бельгійскіх аўчарак, кокер‑спаніэляў і лабрадораў, для вышуковай і вартавой службы — нямецкіх і бельгійскіх аўчарак, для каравульнай службы — каўказскіх і сярэднеазіяцкіх аўтарак, ратвейлераў і рызеншнаўцэраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?