У гонар класіка беларускай літаратуры перайменуюць вуліцу Чкалава. Такое рашэнне з улікам пажаданняў шырокай грамадскасці прынялі гарадскія ўлады. Зараз праводзяцца адпаведныя працэдуры.

Рагачоў займаў асаблівае месца ў творчасці Уладзіміра Караткевіча, карані якога з боку маці наўпрост звязаныя з гэтым горадам. Пісьменнік часта прыязджаў сюды да сваіх сваякоў, падоўгу гасцяваў у іх і плённа працаваў. Тут былі напісаны многія яго творы, сярод якіх такія шырока вядомыя, як раманы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Каласы пад сярпом тваім», аповесць «Чазенія».

Да 80‑годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча ў 2010 годзе ў Рагачоўскім раёне запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку ва ўстановах адукацыі, культуры, мастацтва.

Магчыма, паставяць у горадзе і помнік пісьменніку,

а таксама ўключаць Рагачоў нароўні з Оршай і Мінскам, у маршрут месцаў памяці Караткевіча. Станоўчае рашэнне гэтых пытанняў вырашыцца пры ўмове падтрымкі на рэспубліканскім узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?