Ежа55

Ізноў спаржа: найлепшыя рэцэпты з каралевай травеньскай гародніны

Крэм-суп, спаржа з палтусам і салат са спаржай і клубніцамі.

Asparagus
Фота: Vecteezy

Спачатку, вядома, трэба выбраць добрую спаржу, а потым гатаваць з яе, да чаго душа ляжыць — ад простых гарніраў да чагосьці больш арыгінальнага. Прапануем некалькі варыянтаў.

Крэм-суп са спаржы са смажанымі семечкамі

  • зялёная спаржа — 1 пучок
  • цыбуля — 1 шт.
  • масла — 2 сталовыя лыжкі
  • агароднінны булён — 500 мл
  • соль, перац — па смаку
  • куркума — шчопаць
  • кары — шчопаць
  • молаты востры перац — 1/2 чайнай лыжкі
  • натуральны ёгурт — 150 г
  • насенне гарбуза і сланечніка — 50 г
  • алей — 2 сталовыя лыжкі
  1. Старанна вымыйце спаржу і, адрэзаўшы сухія кончыкі, разрэжце яе на кавалачкі (галоўкі спаржы пакіньце цэлымі).
  2. Цыбулю наразаем дробнымі кубікамі і абсмажваем на топленым масле на патэльні з тоўстым дном. Калі цыбуля стане напаўпразрыстай, дадайце толькі сцёблы спаржы і смажце 3 хвіліны, стала памешваючы. Уліце булён, прыпраўце соллю, перцам, кары, куркумой і вострым перцам. Дадайце адкладзеныя галоўкі спаржы. Гатуйце 6—8 хвілін.
  3. Здыміце патэльню з агню, дастаньце з супу некалькі галовак спаржы і выкладзіце іх на талерку. У патэльню наліце натуральны ёгурт і перамяшайце суп да аднастайнай масы. Прагрэйце яго некаторы час на вельмі слабым агні. Пры патрэбе дадайце прыправы.
  4. Абсмажце гарбузовыя і сланечнікавыя семкі на сухой патэльні. Пераліце суп у міску. Зверху выкладзіце загадзя адкладзеныя галоўкі спаржы. Паліце аліўкавым алеем і пасыпце смажанымі семкамі.
  5. Дадатак: чыпсы з бекону выдатна будуць пасаваць да гэтага супу. Каб іх зрабіць, проста абсмажце на сухой патэльні некалькі лустачак вэнджанага бекону да залацістага колеру.

Стэйк з палтуса на грылі са спаржай

  • вада — 1/2 шклянкі
  • цукар — 3 сталовыя лыжкі
  • сок аднаго лімона
  • цэдра лімона — 1/2 чайнай лыжкі
  • вяршкі — 3 сталовыя лыжкі
  • палтус — 2 стэйкі
  • зялёная спаржа — 10 шт.
  1. У каструлі прыгатуйце карамель з вадой і цукрам. Дадайце лімонны сок і цэдру. Змешвайце, пакуль карамель не стане вадкай, затым дадайце вяршкі.
  2. Выкладзіце стэйкі палтуса на разагрэтую патэльню-грыль і злёгку падрумяньце. Перавярнуўшы рыбу на другі бок, выкладзіце на грыль спаржу. Дадаць соль і перац па смаку. Падавайце з лімонным соусам.

Лёгкі салат са спаржай, шпінатам і клубніцамі

  • свежы шпінат — 100 г
  • клубніцы — 250 г
  • зялёная спаржа — 1/2 пучка
  • грэцкія арэхі — 100 г
  • масла — 2 сталовыя лыжкі
  • белае сухое віно — 75 мл
  • для соусу:
  • алей — 4 сталовыя лыжкі
  • мёд — 2 сталовыя лыжкі
  • гарчыца — 2 чайныя лыжкі
  • лімонны сок — 1 сталовая лыжка
  • соль, перац — па смаку
  1. Вымыйце шпінат, клубніцы і спаржу і добра высушыце іх на папяровым ручніку.
  2. Пакладзіце шпінат у міску, ачысціце клубніцы і разрэжце на чвэрткі, а ў спаржы адрэжце дравяністыя канцы. Дзве спаржы наразаем тонкімі стужкамі з дапамогай прылады для чысткі агародніны, астатнія наразаем кавалачкамі па 2 сантыметры.
  3. Здрабніце грэцкія арэхі і падсмажце на сухой патэльні.
  4. У той жа патэльні растапіце масла і дадайце нарэзаную спаржу. Смажце 2 хвіліны, затым уліце белае віно. Абсмажвайце спаржу датуль, пакуль віно цалкам не выпарыцца, але гародніна яшчэ застанецца храбусткай. Пакладзіце спаржу на асобную талерку на некалькі хвілін, каб яна трохі астыла.
  5. Прыгатуйце соус у невялікай місцы. Старанна змяшайце алей, мёд, гарчыцу і лімонны сок. Прыпраўце невялікай колькасцю солі і перцу.
  6. Выкладзіце шпінат, смажаную спаржу і клубніцы ў вялікую міску. Зверху пакладзіце стужкі шпінату і пасыпце смажанымі грэцкімі арэхамі. Паліце мядова-гарчычным соусам. Салат можна падаць з кавалачкам хлеба, падсмажаным на грылі.

Каментары5

  • Максим Дизайнер
    18.05.2024
    Цену на эту спаржу в деревне Минск для борщеварок озвучьте. Сами вырастить ну никак не могут.
  • дочка Максима Дизайнера
    18.05.2024
    яшчэ чаго. вырасціць.. скажаця тожэ. пад пад'ездам бясплатна расцёць
  • Gorliwy Litwin
    18.05.2024
    называйце гістарычна - шпарагі. А калі не падабаецца, дык перайменуйце і вядомую апазіцыйную філосаафку Вольгу ў "Спаржу"

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Востраў чысціні» канчаткова ліквідуецца1

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў11

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →