Беларусь і Малдова вывучаюць магчымасць аднаўлення прамога авіярэйсу Мінск — Кішынёў, паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Вячаслаў Асіпенка.

Дыпламат адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы з міністрам транспарту і інфраструктуры дарог Малдовы Анатолем Шалару. Плануецца, што перспектыва аднаўлення прамых авіязносін паміж сталіцамі Малдовы і Беларусі будзе разгледжаны на чарговым пасяджэнні міжурадавай беларуска‑малдаўскай камісіі па пытаннях гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва, якое пройдзе ў сярэдзіне лютага ў Мінску.

Вячаслаў Асіпенка падкрэсліў, што адкрыццё прамога авіярэйсу па маршруце Мінск — Кішынёў будзе садзейнічаць развіццю гандлёвых адносін паміж дзвюма краінамі, актывізацыі дзелавых кантактаў.

Зараз з Малдовы ў Беларусь самалётам можна дабрацца толькі праз Маскву ці Рыгу.

А на паездку на цягніку з Мінска ў Кішынёў спатрэбіцца выдаткаваць 36 гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?