Бо не мае на гэта тэхнічных магчымасцяў.
Пайшоў атрымліваць новую зарплатную картку «Maestro» ад Беларусбанка (Мяснікова, 40). Дадаткам да карткі «Maestro» цяпер у абавязковым парадку выдаецца пластыкавая карта нацыянальнай плацёжнай сістэмы «БелКарт». Лістоўкі пра гэта вісяць на кожным кроку ў аддзяленні банка.
Калі зайшоў у кабінет атрымліваць картку, то пабачыў, што на картке «БелКарт» мае імя і прозвішча пазначана кірыліцай на расейскай мове. На пытанне, ці можна запісаць заяву, каб перерабілі на беларускай мове, адказалі, што гэта немагчыма.
Пасля, у размове з загадчыцай аддзела, высветлілася, што прадпрыемства, якое вырабляе для Беларусбанка карткі (выціскае імя на пластыку) не мае тэхнічных магчымасцяў выціскаць імя
Каб неяк паўплываць на гэтую абсурдную сітуацыю, прыйшлося пакінуць запіс у кнізе заўвагаў і прапаноў наступнага зместу:
Сёння мне было адмоўлена ў выдачы карткі сістэмы «БелКарт» з прозвішчам і імем на беларускай мове. Гэта прыкра, бо сістэма «БелКарт» пазіцыянуецца як нацыянальная. Прашу вырабіць і выдаць мне пластыкавую картку «БелКарт» з прозвішчам на беларускай мове (кірыліцай ці лацінкай).
Мо, нешта з гэтага і выйдзе?





