Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ не кажа, ці будзе запрашаць Аляксандра Лукашэнку на 20‑годдзе святкавання аднаўленьня незалежнасьці (11 сакавіка).

«Як ужо згадвала, зараз мы вядзем перамовы з Беларуссю, спрабуем пачуць, якімі будуць крокі ў супрацоўніцтве, якія тычаць справы Усхопчыка», ‑‑ адказала ў аўторак прэзідэнт на пытанне, ці вызначылася яна з запрашэннем Лукашэнкі.

Літоўскія праваахоўныя органы падазраюць Уладзіміра Усхопчыка ў тым, што 13 студзеня 1991 года ён даў загад страляць па бяззбройным людзям.

МЗС Літвы ўручыў Беларусі ноту ў сувязі з тым, што Генпракуратура РБ адмовілася аказаць Літве дапамогу ў расследаванні справы 13 студзеня. Літва хоча прыцягнуць да адказнасці грамадзян Беларусі: генерала Уладзіміра Усхопчыка і Станіславу Юонене.

Прэзідэнт Літвы сцвярджае, што ў Літвы няма юрыдычнай падставы для патрабавання экстрадыцыі Усхопчыка і Юонене, таму гэтае пытанне павінна вырашацца шляхам палітычнага дыялогу.

Экс‑міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас казаў, што пры цяперашніх абставінах, ён не стаў бы запрашаць на ўрачыстасць прэзідэнта Беларусі.

Грыбаўскайтэ вырашыла запрасіць на 20‑годдзе аднаўлення Незалежнасці не толькі прэзідэнтаў краін ЕС, але і прэзідэнтаў суседніх краін, у тым ліку Дзмітрыя Мядзведзева, каб праверыць, як суседзі ставяцца да незалежнасці Літвы.

Лукашэнка наведваў Вільню 17 верасня 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?