Свет

Францыя правяла першы тэставы запуск абноўленай звышгукавой ракеты

Што гэта за ракета?

ASMPA (Air-Sol Moyenne Portée Amélioré)
Мадэль ракеты ASMPA. Фота: Wikimedia Commons

Пра першы паспяховы тэставы запуск абноўленай звышгукавой крылатай ракеты ASMPA (Air-Sol Moyenne Portée Amélioré — паветра-зямля сярэдняй дальнасці палепшаная), здольнай несці ядзерную баявую частку, паведаміў міністр абароны Францыі Себасцьян Лекарню (Sébastien Lecornu).

«Знішчальнік Rafale ВПС стратэгічнага прызначэння толькі што паспяхова правёў першы лётны выпрабавальны пуск абноўленай звышгукавой ядзернай ракеты ASMPA без бартавой карыснай нагрузкі», —

напісаў Лекарню на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.

«Запуск канкрэтызуе мэты, прадугледжаныя ў законе аб вайсковым праграмаванні адносна нашага патэнцыялу ядзернага стрымлівання, і дэманструе яго перавагу і аператыўную надзейнасць», — дадаў міністр.

Як паведамляецца на сайце міністэрства абароны Францыі, планавы запуск быў праведзены ў рамках вайсковых вучэнняў Durandal, якія праходзяць у Францыі з 13 траўня па 14 чэрвеня.

ASMPA — звышгукавая крылатая ракета з ядзернай боегалоўкай. Да 2018 года яе выкарыстоўвалі на знішчальніку-бамбардзіроўшчыку Mirage 2000N-K3, затым інтэгравалі ў склад арсенала знішчальніка Rafale F3R. Ракета паступіла на ўзбраенне ВПС Францыі ў 2009 годзе.

У 2016 годзе Францыя запусціла праграму мадэрнізацыі гэтых ракет. Удзел у стварэнні абноўленай ракеты прынялі спецыялісты цэнтра аэракасмічных даследаванняў ONERA, датычных і да распрацоўкі папярэдняй версіі.

Ракета ASMPA мае дальнасць дзеяння каля 500 кіламетраў і хуткасць да 3 Маха. Яна абсталёўваецца тэрмаядзернай боегалоўкай TNA (Tête Nucléaire Aéroportée — бартавая ядзерная боегалоўка) зменнай магутнасці: ад 100 да 300 кілатон.

Праграма абнаўлення ASMPA прадугледжвае з'яўленне ракеты 4-га пакалення ASN4G да 2035 года.

Каментары

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Востраў чысціні» канчаткова ліквідуецца1

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў11

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →