Віцебскі журналіст Сяргей Серабро сёння наведаў Упраўленне папярэдніх расследаванняў МУС.
Следчая Аксана Муравіцкая вярнула рэдактару «Народных навін Віцебска» канфіскаваныя 13 дзён таму кампутары, а таксама фотаапарат.

Па словах Сяргея Серабро, тэхніка нават не была распакаваная, усё было ў пячатках яшчэ з ператрусу. Ніякіх следчых дзеянняў не было.

На думку журналіста, канфіскацыя рабілася з мэтай паралізаваць на нейкі час працу сайту «Народных навін Віцебска».

На панядзелак следчая выпісала Сяргею Серабро позву з’явіцца ва Упраўленне ў якасці сведкі. Аднак не пазначана па якой менавіта справе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?