Начальнік упраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама Мікалай Верам’ёў абяцае знайсці забойцу касіра «Абсалютбанка».

«Я упэўнены, што гэтае злачынства будзе раскрытае», — сказаў ён на прэс‑канферэнцыі 27 студзеня.

Нагадаем, 10 снежня 2009 года быў учынены разбойны напад на пункт абмену валюты «Абсалютбанка» каля сталічнага універсама «Аўтазаводскі», у выніку чаго была забітая 21‑гадовая дзяўчына‑касір.

Адказваючы на пытанне, чаму да гэтай пары злачынства не раскрытае,

Верам’ёў адзначыў, што яно «неардынарнае». «Прыходзіцца праводзіць шмат мерапрыемстваў для таго, каб атрымаць неабходныя звесткі», — патлумачыў ён.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку, штодзень правяраюцца «адна‑дзве інфармацыі, якія тычацца гэтага злачынства і паступаюць ад грамадзян». «Мы паступова падыходзім да раскрыцця гэтага злачынства», — адзначыў Верам’ёў.

Ён не стаў адказваць на пытанне, ці ёсць інфармацыя пра месца знаходжання злачынцы, у прыватнасці, ці змог ён выехаць за мяжу.

Закранаючы асобу забойцы, начальнік сталічнага крымінальнага вышуку адзначыў,

што злачынства ўчыніў чалавек, які «жыве ў нас».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?