Неяк нядаўна ў Докшыцах давялося назіраць не вельмі прыемную карціну. Вяртаўся я ўвечары з касцёла. Міма мяне пранеслася міліцэйская машына і раптам спынілася.

Прыгледзеўся. Аказваецца, непадалёк ля плота стаяў п’янаваты чалавек. Да яго і падышоў міліцыянт і пачаў яму штосьці казаць. Чалавек ці то не звярнуў увагі, ці то агрызнуўся — мент даў яму кулаком у твар. Мужык аж сеў ад нечаканасці. І ў той час «вартавы парадку» ўдарыў яго яшчэ раз — нагой у грудзі, сеў у машыну і паехаў далей.

Хай сабе чалавек і быў п’яны, але ж ён чалавек і ставіцца да яго трэба па‑чалавечы. Але, здаецца, міліцыя лічыць, што ёй усё дазволена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?