Свет1717

Лаўроў: Перадача Кіеву F-16 будзе сігналам у ядзернай сферы

Разам з тым міністр замежных спраў Расіі лічыць, што пастаўкі амерыканскіх знішчальнікаў украінскай арміі, як і іншай ваеннай тэхнікі, нічога не зменяць на фронце.

Знішчальнікі F16. Фота: Tsafrir Abayov / AP

Перадача Украіне самалётаў F-16 будзе разглядацца, як наўмысны сігнал у ядзернай сферы, заявіў у інтэрв'ю РІА Навіны кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Паводле яго слоў, гэтыя Амерыканскія баявыя самалёты пэўны перыяд часу былі асноўным сродкам дастаўкі ў сумесных ядзерных місіях Паўночнаатлантычнага альянсу.

«Таму не можам не разглядаць пастаўку гэтых сістэм кіеўскаму рэжыму як наўмыснае сігнальнае дзеянне NATO ў ядзернай сферы», — растлумачыў расейскі міністр.

Пры гэтым Лаўроў адзначыў, што такімі дзеяннямі Злучаныя Штаты і краіны альянсу спрабуюць даць зразумець, што ва Украіне яны гатовыя на ўсё.

Пасля чаго дадаў, што пастаўкі амерыканскіх знішчальнікаў украінскай арміі, як і іншай ваеннай тэхнікі, нічога не зменяць на фронце. 

«Гэтыя самалёты будуць знішчацца, як і іншыя віды ўзбраенняў, якія пастаўляюцца краінамі NATO ва Украіну», — запэўніў кіраўнік МЗС РФ.

Каментары17

  • Янот
    30.05.2024
    Крамлёўскі хан паслаў чарговы карычневы сігнал у свой чамаданчык.
  • Прывiтане ебацькам i хатаскрайнiкам
    30.05.2024
    Бамбiць будуць Беларусь.
  • Рыхтуйце крупу, соль, спiчкi, ройце зямлянкi
    30.05.2024
    Лаўрынян вам ясна сказаў, што бiць будуць яны з Беларусi. У адказ на голаву пасыпюцца ракеты сюды. А шклоўская жопа збяжыць.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →