Здарэнні33

34-гадовы дальнабойшчык з Баранавічаў, імаверна, загінуў у Францыі

Пра знікненне беларускага дальнабойшчыка Аляксандра Шавейкі каля французскага горада Немур паведаміла суполка дальнабойшчыкаў Беларусі ў інстаграме. Верагодна, мужчына загінуў, але жонка Вераніка дагэтуль не можа атрымаць афіцыйную інфармацыю ад працадаўцы мужа.

Фота з інстаграма Аляксандра

Аляксандру 34 гады, ён з Баранавічаў. Працуе дальнабойшчыкам у літоўскай кампаніі «Балтыктранслайн». Як паведамляецца, жонка Аляксандра не магла стэлефанавацца з мужам з 26 мая. У той момант дальнабойшчык павінен быў знаходзіцца каля французскага горада Немур, гэта прыгарад Парыжа.

Вераніка папрасіла сябра мужа паспрабаваць патэлефанаваць Аляксандру. У гэты раз на выклік адказалі — чалавек прадставіўся паліцэйскім і паведаміў, што Аляксандр загінуў. Яго збіў грузавік.

У панядзелак, 27 мая, Вераніка патэлефанавала працадаўцу мужа, каб атрымаць афіцыйную інфармацыю, але нічога канкрэтнага ёй не сказалі. Жанчына сцвярджае, што з 28 мая прадстаўнікі кампаніі адмаўляюцца з ёй размаўляць. Яна просіць дапамогі, каб даведацца хоць нешта пра лёс Аляксандра.

Тым часам французскія СМІ паведамлялі пра тое, што позна вечарам 25 мая на шашы A6 недалёка ад Немура Citroën C4 збіў пешахода. Нягледзячы на медыцынскую дапамогу, мужчына памёр на месцы. Нацыянальнасць і ўзрост загінулага не паведамляецца.

Каментары3

  • Сонейка
    30.05.2024
    Шкада хлопца ((
  • Максим Дизайнер
    31.05.2024
    Бедный хлопец. Вырвался из болота и так погибнуть. Царствие небесное и земля пухом. Жене - сил пережить это горе.
  • vkanale
    31.05.2024
    https://vkanale.de/news/beloruss/824-34-letnij-dalnobojschik-iz-baranovichej-pogib-vo-francii.html

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Востраў чысціні» канчаткова ліквідуецца1

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў11

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →