1. Стаўце перад сабой толькi станоўчыя мэты, дасягненне якiх прынясе задавальненне 1. i вам, i навакольным.

2. Знайдзiце сваё прызванне. Ваша праца павiнна быць цiкавай, захапляльнай i добра аплатнай (ва ўсякiм разе, да гэтага трэба iмкнуцца).

3. Плануйце свае справы, эфектыўна размяркоўвайце час, каб пазбегнуць напружаных сiтуацый, «запаркi». Пасля цяжкай працы пастарайцеся добра адпачыць.

4. Старанна выбiрайце сяброў, будзьце разборлiвымi ў знаёмствах. Старайцеся, каб адносiны з навакольнымi былi роўныя, спакойныя, паважлiвыя.

5. Асвойце прыёмы расслаблення i «адасобленага» погляду на тое, што адбываецца.

6. Спадзявайцеся на лепшае. Аптымiстычнае ўспрыманне рэчаiснасцi прывядзе вас да мэты значна хутчэй, чым песiмiстычны падыход.

7. Паводзьце сябе свабодна i натуральна, як мага менш «iграйце ролю».

8. Устанавiце працоўны стол, абсталюйце працоўнае месца так, каб погляд, падняты ад папер, спыняўся на пакаёвых кветках, прыгожай карцiне, акварыуме з рыбкамi; «павесьце» на экран камп’ютара карцiнку, на якую вам будзе прыемна глядзець.

9. Хвалiце сябе i iншых. Пахвала неабходная не толькi дзецям, але i дарослым. Калi вас не хваляць сябры, сваякi, начальнiк — пахвалiце сябе самi!

10. У вашым жыццi павiнны быць элементы размеранасцi i пастаянства, астраўкi стабiльнасцi. Напрыклад, абавязковая ранiшняя гiмнастыка, снеданне ў адзiн i той жа час, штодзённы прагляд любiмай тэлеперадачы, традыцыйная вячэрняя прагулка — усё гэта павышае адчуванне стабiльнасцi, а значыць i надае ўпэўненасцi ў сабе.

11. Адстойвайце свае правы, абараняйце свае iнтарэсы, але не пераходзьце пры гэтым рамкi прыстойнасцi, не апускайцеся да зневажэння апанентаў.

12. Не рабiце iншым таго, чаго не хочаце, каб рабiлi вам.

13. Падтрымлiвайце i развiвайце свае карысныя звычкi, пазбаўцеся ад шкодных.

14. Захоўвайце добрую фiзiчную форму, пастарайцеся паўнацэнна харчавацца.

15. Вядзiце рэгулярнае i стабiльнае сэксуальнае жыццё без перагiбаў у той цi iншы бок. Захоўвайце, так бы мовiць, «залатую сярэдзiну».

16. Смейцеся, усмiхайцеся, жартуйце як мага часцей! У тым лiку i з сябе. Развiвайце ў сябе пачуццё гумару.

17. Атрымлiвайце асалоду ад жыцця! Атрымлiвайце задавальненне ад кожнага пражытага iмгнення, знаходзьце прыемнае ў любой падзеi, у кожным, самым нязначным эпiзодзе свайго жыцця.

18. Для нервовай сiстэмы дарослых карысная гульня з дзецьмi 3‑4 гадоў — у гэтым узросце малыя адчуваюць натуральную цiкавасць да жыцця. І яна перадаецца дарослым.

19. Падчас спрэчкi пастарайцеся пераключацца на пабочныя аб’екты. Напрыклад, паглядзiце, цi ёсць пыл на стале або падваконнi. Такiм чынам вы можаце страцiць нiць гутаркi (праўда, часцей за ўсё гэта самая нiць у напружаных абставiнах адсутнiчае). «Выпаўшы» з атмасферы гневу, вы перастанеце хваравiта ўспрымаць тое, што адбываецца.

20. Зрабiце сваiм лозунгам: «Сонца свецiць мне СЁННЯ, каб я не думаў пра ўчарашнi дзень!» прама цяпер, з гэтай хвiлiны. Тады i стрэс, i дэпрэсiя будуць абыходзiць вас бокам.

Калi ж вам не ўдалося скарыстацца гэтымi парадамi, i вы перажылi глыбокi стрэс, то памятайце,

што ва ўздзеяннi iнфармацыi на псiхiку дзейнiчае правiла трох дзён: праз суткi пасля пэўнай падзеi мы можам аднавiць яе ў памяцi (ва ўсiх дэталях) на 70 %, на працягу другiх сутак — на 40 %, а на трэцiя суткi яркасць i глыбiня адчуванняў роўная ўсяго 10 %. Гэта значыць, праз тры днi падзея страцiць сваю вастрыню i драматызм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?