Прэм’ер‑міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што ён не будзе браць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2010 г.

Паводле прэм’ера, у яго па‑ранейшаму «шмат справаў» на цяперашняй пасадзе.

«Я не хачу ўдзельнічаць у гонцы, якая завершыцца ў прэзідэнцкім палацы», ‑ сказаў Туск.

Колькі тыдняў таму аднапартыйцы прэм’ера паведамлялі, што Туск збіраецца ўдзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0