Міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў паабяцаў, што выбух 4 ліпеня 2008 года ля стэлы «Мінск — горад‑герой» будзе раскрыты.

«Я не магу сказаць, што гэта адбудзецца сёння, заўтра ці праз паўгода», — сказаў міністр.

Потым ён нагадаў, што летась былі раскрытыя 17 забойстваў, здзейсненых даўно. «Справаў, якія немагчыма раскрыць няма. Ідзе праца. Пройдзе час, і мы яго раскрыем. Вы ў гэтым пераканаецеся», — зазначыў А.Куляшоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?