Міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў на прэс‑канферэнцыі 28 студзеня сказаў, што яму не даводзілася сустракацца з выпадкамі, каб міліцыя замінала журналістам выконваць іх працу падчас масавых акцый.
«Мне не даводзілася бачыць, каб міліцыя замінала законнай працы журналістаў», — сказаў А.Куляшоў.
На гэта карэспандэнт Радыё «Свабода» Алег Груздзіловіч сказаў, што на наступную прэс‑канферэнцыю прыйдзе ў парванай міліцыяй кашулі.
«Зразумейце, што міліцыя павінна забяспечваць не толькі магчымасць вашай працы, але і бяспеку. Трэба вызначыць месца, з якога б журналістам можна было асвятляць падзеі», — сказаў А.Куляшоў.
«Проста вядзіце сябе прыстойна», — сказала на гэта Грудзіловічу прэс‑сакратар МУС Святлана Бароўская.
Фатограф Антон Матолька паскардзіўся, што невядомыя ў цывільным замінаюць здымаць вулічныя акцыі.
Анатоль Куляшоў сказаў, што гэта «неўстаноўленыя асобы, якія хочуць справакаваць міліцыю і журналістаў». Міністр запэўніў, што гэта дакладна не супрацоўнікі МУС.