Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў прэзентаваў першую справаздачу з серыі BISS Trends.

Аўтары справаздачы – вядомыя беларускія аналітыкі Аляксей Лашук, Дзяніс Мельянцоў, Аляксей Пікулік, Алена Ракава, Віталь Сіліцкі, Юры Чавусаў выдзелілі для аналізу пяць асноўных трэндаў: палітычную лібералізацыю, эканамічную лібералізацыю, якасць кіравання і вяршэнства закона, геапалітычную арыентацыю, культурную палітыку. Змяненне сітуацыі ў гэтых галінах разглядаліся ў перыяд з кастрычніка па снежань 2009 года.

Справаздача складаецца з дзвюх частак. У першай частцы аўтары ацэньвалі трэнды, апісвалі кожны з іх, рабілі кароткі прагноз і аналітычнае заключэнне. Другая частка – гэта даведачны каталог падзей, фактаў і зменаў.

У прыватнасці, эксперты адзначаюць, што ў апошняй чвэрці 2009 года ў Беларусі назіралася тармажэнне працэсаў палітычнай лібералізацыі, хоць і не без пазітыўных зрухаў (змены ў выбарчым заканадаўстве). Станоўча эксперты ацанілі тренд эканамічнай лібералізацыі. У сферы якасці кіравання і вяршэнства закона за аналізуемы перыяд, паводле даследчыкаў, назіраоліся нязначныя пазітыўныя зрухі. У галіне геапалітычнай арыентацыі Беларусі ўзмацніўся трэнд еўрапеізацыі. Гэта выявілася ў інтэнсіфікацыі двухбаковых кантактаў з краінамі-сябрамі ЕС, умацаванні рэгіянальных сувязяў з суседзямі Беларусі і ў абвастрэнні канкурэнцыі геапалітычных праектаў.

Згодна з вынікамі маніторынгу BISS Trends, найбольш відавочна паслабленне «культурнай вайны» выявілася ў падтрыманай беларускім ўладамі грамадскай кампаніі па прапагандзе назвы дзяржавы «Беларусь» у замежных мовах. Беларускія чыноўнікі заклікалі сваіх замежных калегаў ужываць менавіта гэты варыянт назвы нашай краіны. Такая кампанія ўпершыню з'явілася ў асяродку грамадзянскай супольнасці і была падтрымана уладай.

Азнаёміцца з поўным тэкстам маніторынгу можна на сайце BISS belinstitute.eu.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?