Місія Міжнароднага валютнага фонду, якая будзе працаваць у Мінску з 3 па 16 лютага, вывучыць пытанне аб уплыве на эканоміку Беларусі новых умоў паставак і транзіту нафты.

Як паведамілапастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна, галоўнай мэтай місіі стане ацэнка ходу выканання беларускім урадам праграмы, якая падтрымліваецца крэдытам stand‑by у агульным памеры 3,52 млрд. даляраў ЗША. Эксперты фонду таксама правядуць кансультацыі па развіцці беларускай эканомікі за мінулы год і перспектывах на будучыню.

У рамках работы місіі запланаваны сустрэчы ва ўрадзе, Нацбанку, міністэрствах эканомікі і фінансаў.

Па выніках работы экспертаў МВФ павінна быць прынятае рашэнне

аб выдзяленні беларускім уладам чарговага, пятага, траншу крэдыту ў памеры каля 700 млн. даляраў ЗША.

Паводле слоў Калядзінай, у ліку іншых місія вывучыць эканамічны эфект умоў паставак і транзіту нафты з Расіі, што змяніліся. »Безумоўна, гэта важны аспект макраэканамічнага прагнозу. У залежнасці ад таго, як зменяцца цэны, можна будзе гаварыць аб магчымым уплыве на стан рахунку па бягучых аперацыях плацежнага балансу і на ўвесь макраэканамічны прагноз», — патлумачыла прадстаўнік МВФ.

Калядзіна падкрэсліла, што вывучэнне гэтага пытання запатрабуе складанага дэталёвага аналізу. Яна не стала ацэньваць магчымасць прыцягнення Беларуссю дадатковага знешняга фінансавання МВФ з улікам апошніх зменаў у эканоміцы, але выказаў агульны падыход фонду ў падобных сітуацыях.

«Звычайна, калі ў любой краіны — члена МВФ з’яўляецца неабходнасць у дадатковым фінансаванні, то праграма фонду заснаваная на тым, што частка такога фінансавання закрываецца шляхам карэкціроўкі мер у эканоміцы, а іншая частка — непасрэдна дадатковым фінансаваннем», — патлумачыла прадстаўнік МВФ.

27 студзеня кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч заявіў, што новыя ўмовы паставак расійскай нафты ў Беларусь пацягнуць дадатковыя валютныя расходы,

што ставіць задачу аб дадатковым прыцягненні знешніх рэсурсаў, у тым ліку МВФ.

Праграма stand‑by для Беларусі была зацверджаная кіраўніцтвам МВФ у студзені 2009 года. У чэрвені памер фінансавага пакета, які даецца ў рамках гэтай праграмы, быў павялічаны амаль на 1 млрд. даляраў — да 3,63 млрд. даляраў. Сродкі пералічваюцца пад праграму эканамічных рэформ, разлічаную на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года), з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўрада. Да гэтага часу агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам для Беларусі ў рамках стабілізацыйнай праграмы, дасягнула каля 2,88 млрд. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?