Літоўскі дыплямат Вітаўтас Пацюнас, што загінуў у Берасьце, зарэгістраваны ў службе дзяржпратаколу Міністэрства замежных спраў Беларусі ў якасьці віцэ-консулу Генэральнага консульства Літвы ў Горадні. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі.
Нагадаем, што сёньня раніцай каля гатэлю “Інтурыст” у Берасьце было знойдзена цела літоўскага дыплямата. Паводле папярэдняй вэрсіі, сьмерць наступіла ў выніку падзеньня з 9-га паверху. У Берасьцейскай пракуратуры заявілі, што няма падстаў сьцьвярджаць, што гэта была гвалтоўная сьмерць. Крымінальнай справы па гэтым факце заведзена ня будзе.
Паводле БЕЛТА