Мадона на дабрачынным канцэрце.

Мадона на дабрачынным канцэрце.

Складанка, што была запісаная падчас дабрачыннага канцэрту на карысць пацярпелых ад землятрусу гаіцянаў, трапіла ў вярхі продажаў у Штатах і Вялікай Брытаніі. Альбом Hope for Haiti/«Надзея для Гаіці» узначаліў хіт-парад музычнага часопіса «Білборд», і на сённяшні дзень канцэртную складанку купіла 171 тысяча чалавек.

Нагадаем, усяго колькі дзён таму адбыўся вялізны канцэрт у Нью-Ёрку, на якім выступілі Мадона, Брус Спрынгстын, U2, Стынг, Стыві Ўандэр і яшчэ шмат хто. Канцэрт прынёс гаіцянскаму народу 66 мільёнаў даляраў.

Тым часам легендарны прадусар Квінсі Джонс паведаміў, што запіша з новымі выканаўцамі песню We Are The World/«Свет — гэта мы», якую ў 80-х сачынілі Майкл Джэксан і Лаёнэл Рычы ў дабрачынных мэтах, а запісалі, ахвяруючы свае ганарары афрыканскаму народу Ціна Цёрнэр, Боб Дылан, Брус Спрынгстын. Сродкі ад выдадзенага самотніка пойдуць таксама на патрэбу гаротных гаіцянаў.

Джонс не адзіны, хто мае намеры даць шчодрую міласціну пацярпелым ад стыхійнага бедства ў Гаіці: прадусар і вядоўца Сайман Кауэл, які ў гэтыя дні ўдзельнічае ў здымках апошняга сезону «Амерыканская ікона» («Фабрыка зорак» па-амерыканску), таксама мабілізуе спевакоў для выканння дабрачыннага самотніка. У гэтым выпадку перапяюць хіт гурту R.E.M. - Everybody Hurts/«Усім баліць». У запісу рэмікса ўжо пагадзіліся ўзяць удзел Мэрая Кэры і Джон Бон Джові.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?