У ЗША на 91-м годзе жыцця памёр пісьменнік Джэром Дэвід Сэлінджэр (нар. 1.01.1919).

Пісьменнік памёр у сваім доме ў штаце Нью-Гэмпшыр. Ягонаму пяру належыць раман «Лавец у жыце»(The Catcher in the Rye, рускі варыянт - «Над пропастью во ржи»).

Джэром Дэвід Сэлінджэр нарадзіўся 1 студзеня 1919 г. у Нью-Ёрку, на Манхэтане.

Яго бацька – габрэй польскага пахожання Саламон Сэлінджэр, быў заможным гандляром вэнджанінай ды сырамі. Маці ірландска-шатландскага паходжання.

Вучыўся ва Урсінс-каледжы і Калумбійскім універсітэце, але ніводную з навучальных установаў не скончыў, што прывяло да разрыву з бацькам. Сэлінджэр-малодшы пайшоў у войска, удзельнічаў у высадцы амерыканскага дэсанта ў Нармандыі 6 чэрвеня 1944 г. Працаваў з ваеннапалоннымі, браў удзел у вызваленні вязняў канцлагероў.

Першае апавяданне «Маладыя людзі» апублікаваў у 1940 г. А першую сур’ёзную вядомасць прынесла апавяданне «Добра ловіцца рыбка-бананка» (A Perfect Day for Bananafish, 1948).

Раман «Лавец у жыце» быў апублікаваны ў 1951 г. Да гэтага моманту пісьменнік выдрукаваў больш за два дзясяткі твораў.

Потым Сэлінджэр вёў жыццё самотніка, адмаўляўся даваць інтэрв’ю,

а ад 1965 г. наогул перастаў друкавацца і наклаў забарону на перавыданне сваіх ранейшых твораў. Пісаў для сябе.

Апошнія гады жыў за высокай сцяной у гарадку Корніш ды займаўся духоўнымі практыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?