Міхаіл Сівакоў, аддадзены «Кальяры» ў арэнду клубу серыі Б «П’ячэнцы», адразу аддзячыў новаму клубу за давер.

Беларус адзначыўся галявой перадачай ужо ў першым матчы.

У суботу «П’ячэнца» перамагла ў гасцях «Трыесціну» з лікам 3:1,

а Сівакоў выйшаў на поле 56-й хвіліне пры ліку 1:1 і асіставаў таксама новаму набытку клуба - албанцу Эдгару Кані (Çani)падчас другога гола, паведамляе football.by. Кані ў гэтым матчы забіў два мячы

Праўда, «П’ячэнца» пакуль застаецца на перадапошнім месцы ў другім дывізіёне, маючы цяпер на рахунку 24 пункты.

***

Гулец БАТЭ Міхаіл Сівакоў быў набыты «Кальяры» год таму, але на полі правёў толькі адну хвіліну ў афіцыйных матчах, выйшаўшы на поле на 92-й хвіліне ў матчы супраць «Сампдорыі» (8 лістапада, 2:0). Канкурэнцыя ў сардзінскім клубе за месца ў паўабароне вельмі высокая.

 Кані і Сівакоў (справа) на пятнічнай прэзентацыі новых гульцоў клуба,  фота www.piacenzacalcio.it

Кані і Сівакоў (справа) на пятнічнай прэзентацыі новых гульцоў клуба,
фота www.piacenzacalcio.it

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0