10 тысяч квіткоў на канцэрт нямецкага гурта Rammstein, коштам ад 80 да 300 тысячаў, што адбудзецца 7 сакавіка, паступілі ў продаж з 21 студзеня, але ж у касах Палацу Рэспублікі ўжо не засталося самых народных квіткоў на танцпол за 135 тысячаў. Мінімальны кошт, за які цяпер можна купіць білет — 175 тысяч. Максімальны ж – 220 тысячаў. Рэч у тым, што самыя дарагія квіткі, 300-тысячныя, за стаячае месца ў фэн-зоне ля саменькай сцэны, прададзеныя таксама (кошты па сектарах глядзіце ніжэй). Квіткі яшчэ можна купіць у мінскіх тэатральных касах. Для жыхароў іншых населеных пунктаў Беларусі самы хуткі спосаб купіць іх праз праз сайт ticketpro.by.


Rammstein на "Мінск-Арэне": дзе і па якім кошце

Што будзе на мінскім канцэрце Rammstein’у? На разагрэве гледачы ўбачаць нарвежска-амерыканскую індастрыял-каманду Combichrist, якая суправаджае Rammstein падчас усяго сусветнага турнэ. У асноўнай часты пачуюць песні: з новага альбома Liebe Ist Fur Alle Da/«Каханьне існуе для ўсіх», а таксама старыя хіты. Канцэрты Rammstein славяцца сваімі гледзішнасцю: сцэнічныя выбрыкі - часам на мяжы прыстойнасці - саліста гурту Тыль Ліндэмана, а таксама грандыёзныя фаер-шоў. Калі першае пункт праграмы — амаль забяспечаны мінскай публіцы (Тыль робіць свае штукі амаль штоканцэрт), дык агнёвае відовішча пакуль узгадняецца з беларускім МНС.


"Мінск-Арэна"

Гэта першы канцэрт такога ўзроўню на ўрачыста адкрытай 30 студзеня «Мінск-Арэне» (пр.Пераможцаў, 111), прызначанай для правядзення хакейных гульняў і вялікіх, з танцполам, канцэртаў, ды якая ўмяшчае 15 тыс. чалавек. Як і на канцэрце The Prodigy на канцэрце Rammstein будуць прынятыя захады засцярогі: будзе забаронены продаж і пранос алкагольных напояў, а таксама відэа-здымкі.

Гурт Rammstein быў створаны ў студзені 1994 года. Музычны стыль калектыву аб’ядноўвае ў сабе элементы індастрыял-метала і традыцыі нямецкай цяжкай музыкі. Rammstein — адзін з самых папулярных рок-гуртоў Германіі, шырока вядомы і ў астатнім свеце. Амаль усе песні калектыву выконваюцца на нямецкай мове. Каманда таксама праславілася сцэнічнымі шоу і эпатажнымі тэкстамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?