Тэхнічнае абсталяваньне айчыннай дзяржаўтаінспэкцыі дазваляе амаль цалкам замяніць людзей спэцсродкамі.

Як паведаміў намесьнік міністра ўнутраных спраў Віктар Філістовіч, у краіне цяпер актыўна ўводзяцца сыстэмы відэаназіраньня і дыстанцыйнага кантролю за сытуацыяй на дарогах.

Ужо сёлета ў сталіцы ўсталявалі 10 сыстэмаў назіраньня зь відэафіксацыяй «Арэна». Падобны тэхнічны рыштунак дае магчымасьць цалкам адмовіцца ад чалавечага чыньніка: за дарогай і кіроўцамі сочыць не інспэктар, а сам апарат.

СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0