Польская кампанія WJ Records сумесна зь Беларускай рэп-асацыяцыяй і нямецкай Aggro Berlin рыхтуе складанку «United in hip-hop». Завадатары праекту задаліся мэтай сабраць найлепшых хіп-хоп прадстаўнікоў Эўропы. Зборнік выйдзе на двух дысках (песьні і відэакліпы) і будзе прадавацца на тэрыторыі ўсіх краін — удзельніц праекту. Беларуская рэп-асацыяцыя абвяшчае конкурс сярод айчынных выканаўцаў. Да 10 сакавіка можна даслаць свой запіс на e-mail: [email protected] і разьлічваць на ўдзел у праекце. Трэк мусіць быць абавязкова па-беларуску. Пераможцу вызначыць дырэкцыя WJ Records. Адзін удзельнік ад Беларусі ўжо вядомы — гэта Krou/CpB — сольны праект лідэра групы «Чырвоным па беламу», лідэраў «Басовішча—2005».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0