Беларусы выдаткоўваюць на адзенне ды абутак амаль дзесяць працэнтаў сваіх даходаў. Таму актыўны чалавек цалкам можа пачынаць бізнес у швейнай галіне. Колькі трэба ўкласці, на чым варта спецыялізавацца і, урэшце, як зарабіць з дапамогай швейнай машынкі? Разбіраецца праграма Белсата «Асабісты капітал».

Малому прадпрыемству выйграць канкурэнцыю ў фабрык няпроста, бо буйнымі партыямі шыць нашмат танней. Але невялічкае атэлье мае свае перавагі, бо адчувае дух моды лепей за вялікую фабрыку і хутчэй можа перабудавацца. Пра тое, якія выдаткі чакаюць прадпрымальніка на пачатку, у праграме распавядзе крэатыўны дырэктар ТАА «Белмадыстка» Святлана Латушка.

Асобная графа – інвестыцыі ў абсталяванне. Прафесійная швейная тэхніка каштуе прыкладна у пяць разоў болей, чым для хатняга ўжывання — каля трох з паловай мільёнаў рублёў. Зэканоміць, спрабуючы увезці новую швейную тэхніку з краін Еўразвязу, не атрымаецца. Чаму — распавядае дырэктар ТАА «Швейны мір» Аляксей Кацуба.

Каб знайсці сваю нішу, варта максімальна звузіць сферу дзейнасці. Напрыклад студыя «Юлсі» 10 год шыла вопратку па індывідуальных замовах. Але нядаўна гэтая сямейная фірма набыла вышывальную машыну-аўтамат ды памяняла кірунак бізнеса: робіць вышыўку для рэкламных агенцтваў, і іншых швейных фірмаў. Інвестыцыі ў новую тэхніку ўжо акупіліся.

Падрабязнасці ў відэа:

Адзення ў свеце цяпер прадаецца не меньш, чым раней. Ды і ў нашай краіне жыхары у мінулым, крызісным годзе, выдалі на яго на працэнт болей, чым у пазамінулым.

Пра які бізнес вам цікава было ба паглядзець у наступных выпусках? А таксама – у якія фінансавыя актывы, даступныя беларусам варта ўкладаць грошы? Пішыце ў каментарах, а таксама на форуме праграмы «Асабісты капітал»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?