У Пецярбургу следчыя разглядаюць тэракт у якасці асноўнай версіі прычын выбуху на чыгунцы,

паведаміў кіраўнік Паўночна-заходняга следчага кіравання на транспарце Анатоль Квашнін.

Выбух адбыўся ў ноч на аўторак недалёка ад Балтыйскага вакзала. Пацярпеў машыніст дрызіны. Рух цягнікоў на пашкоджаным участку быў спынены на некалькі гадзін.

Магутнасць выбуховага прыстасавання, паводле папярэдніх ацэнак, склала ад 200 да 400 грамаў у трацілавым эквіваленце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?